Марэк Сікора: Мінскае "Дынама" сёння было мёртвае
Мінскае "Дынама" сёння было мёртвае. Так пракаментаваў сённяшні разгром на "Мінск-Арэне" ад "Нафтахіміка" з лікам 1:6 галоўны трэнер нашай каманды Марэк Сікора.
Паводле яго слоў, "кепскія прадчуванні" ён меў яшчэ перад матчам з "Ак Барсам", які цудам удалося выйграць у авертайме. Сікора не мае адказу, у чым прычына адсутнасці гульні ў каманды. Ён не выключае, што тут могуць быць наступствы працяглага выезду, альбо "асабістыя прычыны гульцоў". "Я ім у душу не лез. Пагаворым пра гэта заўтра", — цытуе словы галоўнага трэнера БелаПАН.
Нягледзячы на паражэнне, дынамаўцы застаюцца лідэрамі чэмпіянату КХЛ.
У суботу, 25 верасня, мінскае "Дынама" прымае "Аўтамабіліст" з Екацярынбурга. У чацвер "Аўтамабіліст" перамог у Рызе мясцовае "Дынама" з лікам 2:1.