Марэк Сікора: У мінскім “Дынама” можа змяніцца капітан

Гулец хакейнага клубу "Дынама" (Мінск) Ёзэф Штумпел, хутчэй за ўсё, перадасць капітанскую павязку камусьці з партнёраў. Аб гэтым 11 лістапада паведаміў галоўны трэнер каманды Марэк Сікора.
Сікора: "Я лічу, што ў свае 38 гадоў ён добра гуляе. Але, як мне здаецца, Ёзэф не жадае быць капітанам, яму гэта не падабаецца. Ён хоча засяродзіцца на хакеі. Я цяпер пра гэта думаю. Штумпела мог бы замяніць Віктар Касцючонак. Ён ужо быў капітанам. Мог бы стаць капітанам і Андрэй Міхалёў".

Адзначым, што 7 лістапада ў выязным матчы з "Віцязем" Ёзэф Штумпел атрымаў траўму калена. Пачаць гуляць ён зможа ў лепшым выпадку ў канцы снежня.