МАРГ распавёў, як будуць павышацца тарыфы на камуналку ў 2019-м
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) паведаміла, як будуць даражэць тарыфы на камунальныя паслугі для насельніства ў 2019 годзе. Падаражанне адбудзецца ў рамках ўказа №492 "Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 г.", які кіраўнік Беларусі падпісаў 22 снежня.
Як падкрэсліваюць у міністэрстве, пры павышэнні тарыфаў захаваецца ранейшая мяжа — не больш за 5 долараў у эквіваленце за год на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі.
Тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, за якія насельніцтва плаціць ужо 100%, павялічыліся не больш як на 3,5%. Гэта водазабеспячэнне і каналізацыя. Некаторыя тарыфы не змяніліся: тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў і ліфта, вываз смецця, абслугоўванне дамафонаў. Плацеж за санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў (у сабекошт гэтай паслугі ў асноўным уваходзіць праца работнікаў) павысіўся на 16,1% — адпаведна тэмпам росту заробкаў у 2018-2019 гадах.
Тарыфы на электраэнергію і газ павышаныя на 21,8% і 25,6% адпаведна. Такім чынам яны дасягнуць 100-адсоткавага ўзроўню кампенсацыі.
Для насельніцтва ўводзіцца тарыф на электраэнергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў 0,0335 рубля за 1 кВт · гадз., што значна ніжэй за цяперашнія тарыфы на электрычную энергію.
Тарыфы на цеплавую энергію будуць павышаныя пасля завяршэння ацяпляльнага сезона — з 1 чэрвеня 2019 года.
Як адзначае прэс-служба МАРГ, зацверджаны тарыфы дазволяць кампенсаваць увесь комплекс жыллёва-камунальных паслуг больш як на 80%.