Маргарыта Ляўчук выйшла з Народнага антыкрызіснага ўпраўлення
Спявачка Маргарыта Ляўчук абвясціла ў Фэйсбуку, што прыпыняе працу ў Народным антыкрызісным кіраванні (НАУ) Паўла Латушкі.
"Мая зброя супраць рэжыму — гэта мая творчасць, якой я зараз прысвячаю ўвесь свой час і буду так рабіць і надалей", — патлумачыла яна свой учынак.
Ляўчук заявіла што надалей будзе трымаць шчыльную сувязь з НАУ і асабіста Паўлам Латушкам. Яна плануе разам з офісам Святланы Ціханоўскай і Беларускім фондам культурнай салідарнасці захоўваць і развіваць культуру новай незалежнай Беларусі.
У НАУ спявачка курыравала пытанні захавання культуры і нацыянальнай спадчыны.
Апошнім часам спявачка разам з блогерам Андрэем Павуком актыўна запісвае сатырычныя песні дуэта "Красная Зелень".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.