Maroon 5 выпускаюць складанку рэміксаў

Музыкі амерыканскага гурта  Maroon 5 падрыхтавалі прыемную калядную неспадзяванку сваім прыхільнікам. 9 снежня ўбачыць свет складанка рэміксаў самых папулярных песень калектыва «у выкананні» вядомых асоб мікшэрскага цэху – Фарэла Уільямса, Пола Акенфолда (Paul Oakenfold), Давыда Банэра, Cut Copy, DJ Tiesto і інш.

Да працы над «Call & Response: The Remix Album» - такую назву атрымала гэтая кампіляцыя - былі прыцягнутыя ўдзельнікі рок-н-рольных калектываў Of Montreal, Deerhoof і рэпер і прадзюсар Questlove з каманды The Roots.

«Заўсёды цікава назіраць, як розныя людзі па-рознаму ўспрымаюць і інтэрпрэтуюць адны і тыя ж рэчы, - кажа фронтмэн Maroon 5 Адам Лівайн. – Мы даўно жадалі ажыццявіць падобны праект – раздаць нашыя песні вядомым музыкам і паспрабаваць зрабіць на іх рэміксы. Вынік перасягнуў усе нашыя чаканні!».

Нагадаем, што Maroon 5 з'яўляюцца адным з самых паспяховых амерыканскіх гуртоў пачатку трэцяга тысячагоддзя: дзве выпушчаныя з 2002-га па 2007-мы гады плыты разыйшліся па ўсім свеце тыражом больш за 7 мільёнаў копій, што прынесла гурту тры прэміі «Грэмі». Адным з апошніх паспяховых сінглаў гурта стаў дуэт з Рыянай.

Фота: www.bizimbaku.ucoz.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі