Марш “За Свабоду” прайшоў у Маскве

На маршы прадстаўленыя самыя розныя палітычныя сілы — ад эколагаў і ЛГБТ-актывістаў да сябраў “Левага фронту”, перадае ВВС. Да акцыі таксама далучыўся блогер Аляксей Навальны, а таксама лідары “РПР-Парнас” Барыс Нямцоў і Уладзімір Рыжкоў.


Мэтай акцыі было падтрымаць усіх асуджаных і абвінавачаных па “Балотнай справе”. Апазіцыйнае шэсце на Балотнай плошчы адбылося 6 траўня 2012 года і вылілася ў масавыя беспарадкі. Цяпер па гэтай справе праходзіць болей за 20 чалавек.


Апроч таго, маніфестанты на акцыі “За Свабоды” заклікалі вызваліць з-пад варты экіпаж судна Грынпіс “Arctic Sunrise”, арыштаваны ў мінулым месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі