Маршрутка ў Мінску сутыкнулася з МАЗам, пацярпелі 5 чалавек
Маршрутнае таксі ў Мінску сутыкнулася з МАЗам, 5 пасажыраў атрымалі траўмы, перадае "Інтэрфакс-Захад".
Пацярпелыя дастаўленыя ў лякарню, некаторыя з іх шпіталізаваныя. У аднаго пасажыра чэрапна-мазгавая траўма.
Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліцы Маладзёжнай з Партызанскім праспектам з-за парушэння правіл дарожнага руху кіроўцам аўтамабіля "Фольксваген", які паварочваў у забароненым месцы.
Ён выехаў насустрач МАЗу, якому давялося рэзка тармазіць. Кіроўца маршруткі не паспеў зарыентавацца і ўехаў у грузавік. Віноўнік аварыі і яго аўтамабіль не пацярпелі.