Марсу і Венеры вярнулі згубленыя часткі цела

Антычнай статуі Марса, якая знаходзіцца ля ўвахода ў рэзідэнцыю італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі, прычапілі пеніс. А багіні Венеры, што з’яўляецца часткай скульптурнай кампазіцыі, прырабілі руку. Мастацтвазнаўцы прыбываюць у шоку, лічачы падобную ідэю дурным тонам і супярэчнасцю эстэтыцы мастацтва.

Цікава, што статуі Марса і Венеры, высечаныя ў 175 годзе нашай эры і знойдзеныя ў 1918 годзе ў Остыі, згубілі свае важныя дэталі ў далёкім мінулым. А Сільвіа Берлусконі вырашыў выправіць такую недарэчнасць, узнавіўшы цэласнасць скульптур за 70 тысяч еўра.

Праўда, ходзяць чуткі, што ідэя ўзнаўлення статуі належыць архітэктару Марыа Каталана, а само ўзнаўленне не каштавала краіне ні капейкі. Па словах Каталана, пеніс і рука прымацаваныя да статуі з дапамогай магнітаў, таму ад іх можна пазбавіцца ў любы момант.

Фота: www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі