Мартынаў: Беларусь чакае ад Еўрасаюза зніжэння коштаў на візы

Міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі звярнуў увагу на тое, што Беларусь мае пэўныя спадзяванні ад Еўрасаюза, якія не менш важныя за патрабаванні ЕС. Перш за ўсё гэта візавае пытанне. Нашыя грамадзяне цяпер мусяць плаціць за шэнгенскія візы ўдвая больш, чым жыхары суседніх краінаў. Дый працэдура іх атрымання вельмі доўгая і складаная, адзначыў Сяргей Мартынаў.

Сяргей Мартынаў: “Спрашчэнне візавага рэжыму — гэта відавочны прыярытэт. Гэта тое, што стаіць на шляху да свабодных падарожжаў у Еўропу, і таму складанасці ў атрыманні візаў мусяць быць зліквідаваныя”.

Другой, не менш важнай справай, па словах Мартынава, з’яўляюцца гандлёвыя адносіны. Беларусь хоча лепшых умоваў супрацоўніцтва з Еўрасаюзам у гэтай сферы.

Нагадаем што кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства сустракаўся ў Брусэлі з кіраўнічай "тройкай" Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі