Мартынаў сустрэнецца з прадстаўнікамі краін-удзельніц Руху недалучэння
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц Руху недалучэння (РН), што пройдзе 3-4 верасня ў сталіцы Ірана Тэгеране. Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча прысвечана пытанням выканання правоў чалавека і культурнай разнастайнасці.
Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца развіццё дамоўленасцей у гуманітарнай сферы, што дасягнуты краінамі-ўдзельніцамі на саміце РН у Гаване ў верасні 2006 года, і абмеркаванне шляхоў іх практычнага ажыццяўлення.
У рамках мерапрыемства плануюцца сустрэчы Мартынава з кіраўнікамі дэлегацый дзяржаў-удзельніц Руху недалучэння.
Будуць абмеркаваныя пытанні развіцця дыялогу на вышэйшым узроўні, умацавання двухбаковага і шматбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
БелаПАН