Мартынаў: Улады не перашкаджаюць рэгістрацыі "Белсату"
Падчас брыфінгу, які ладзілі міністры Беларусі і Польшчы Сяргей Мартынаў і Радаслаў Сікорскі, уздымалася пытанне свабоды слова ў Беларусі. У прыватнасці, абмяркоўвалася справа тэлеканалу "Белсат", якому адмаўляюць у акрэдытацыі ўжо 2 гады. Сяргей Мартынаў адказаў журналістам, што ўлады не перашкаджаюць "Белсату" зарэгістравацца: Сяргей Мартынаў: “Што тычыцца рэгістрацыі Белсата, то тут Белсат павінен выконваць умовы, вызначаныя заканадўствам. Мы не можам ставіць Белсат у больш выгаднай пазіцыі ў параўнанні з іншымі СМІ”.
А вось журналіст Іван Шульга, па словах Сяргея Мартынава, знаходзіцца ў турме з-за таго, што напаў на міліцыянта. Тым не менш, Радаслаў Сікорскі на брыфінгу яшчэ раз заахвоціў беларускага калегу зарэгістраваць "Белсат".
Нагадаем, што журналіста "Белсату" Івана Шульгу затрымалі 3 лютага і асудзілі на 10 сутак, звінаваціўшы ў хуліганстве.