Марына Коктыш: “Лепей бы мне дасылалі кветкі, чым позвы на допыт”

Намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марына Коктыш сёння пабывала на допыце ў КДБ. Фармальна яе выклікалі ў якасці сведкі ў справе Святланы Байковай. Пра гэтую справу журналістка шмат пісала ў “Народнай волі”.  Следчы першага аддзелу следчага ўпраўлення КДБ Павел Чарняўскі перад чым як пачаць размову адразу сказаў, што не мае ніякіх прэтэнзій да публікацыяў спадарыні Коктыш. У публікацыях усё было карэктна. Допыт доўжыўся цягам гадзіны. Заданыя пытанні Марына Коктыш лічыць несур’ёзнымі.

Коктыш: “Пытанні, якія ён задаваў, тычыліся маіх адносінаў з адвакатам, які абараняе інтарэсы Святланы Байковай. Яны тычыліся асабіста мяне — маёй вучобы, маёй працы. На большасць такіх пытанняў я адмовілася адказваць, бо яны не маюць ніякага дачынення да справы Байковай”.

Рэальную прычыну гэтага выкліку на допыт Марына Коктыш назваць не можа. Яна жартуе наконт таго, што ў яе КДБ, напэўна, з’явіліся прыхільнікі і лепей бы яны дасылалі ёй кошыкі кветак, чым позвы на допыт. Зрэшты, на думку спадарыні Коктыш, у КДБ, магчыма, хочуць нейкім чынам дыскрэдытаваць адваката Байковай, бо яны з журналісткай асабіста знаёмыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі