Масавыя пратэсты ў Грэцыі: на вуліцах гарэлі машыны (фота, відэа)

Маніфестанты выйшлі на вуліцы з нагоды шостай гадавіны гібелі 15-гадовага падлетка Аляксандраса Грыгаропуласа ў сутыкненнях з паліцыяй. Як паведамляюць замежныя СМІ, цягам ночы ў Афінах арыштавалі 211 дэманстрантаў, а ў Салоніках — 25 чалавек.

Мітынг пачаўся як мірная дэманстрацыя, але паступова ператварыўся ў сутыкненні з паліцыяй. На вуліцы выйшлі сотні маладых людзей, узброеных прынадамі з запальнай сумессю і камянямі.

У Афінах дэманстранты падпальвалі аўтамабілі, у тым ліку пажарныя і паліцэйскія, а таксама грамілі крамы.

Паліцыя ў сваю чаргу прымяніла слезацечны газ супраць найбольш агрэсіўных дэманстрантаў. Паведамленняў пра сур’ёзныя раненні ў часе сутычак няма, вядома толькі пра два звароты ў лякарню ў Афінах.

Частка сутыкненняў адбывалася ў турыстычнай, цэнтральнай частцы Афін, аднак эпіцэнтрам супрацьстаяння стала прадмесце Экзархія, якое лічыцца вотчынай анархістаў. Там узводзілі барыкады на вуліцах.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі