Масавыя затрыманні анархістаў у Віцебску

Каля чатырох дзесяткаў анархістаў у суботу 21 снежня ехала з Мінска ў Віцебск на канцэрт у мясцовы ДК. Аднак у апошні момант канцэрт быў адменены, а аматараў музыкі затрымалі проста на вакзале. Яўген, адзін з анархістаў, расказвае Еўрарадыё:

“Праблемы пачаліся яшчэ ў Оршы. Там да нас падыйшлі міліцыянты ў цывільным, праверылі рэчы, забралі з сабой дваіх з нашых. Забаранялі здымаць усё на мабільныя тэлефоны, пагражалі нам. А калі мы ўсё ж даехалі ў Віцебск, то проста на вакзале супрацоўнікі міліцыі нас усіх затрымалі. Патлумачылі тым, што неабходна абараніць нашу ж бяспеку. Маўляў, канцэрт адменены, а вакол вакзала ходзіць шмат футбольных фанатаў, якія збіраюцца на нас напасці”.

Па словах Яўгена, міліцыянты абяцаюць адпусціць усіх каля сёмай гадзіны – частку з затрыманых яны ўжо пасадзілі на цягнік да Оршы. Выходзіць у горад забараняюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі