«Маша и медведи» пішуць альбом на новай студыі

Гурт «Маша и медведи» пачаў запіс новага альбома, які плануецца выпусціць увосень.  Праца вядзецца на ўласнай студыі гурта, якую музыкі набылі літаральна пару месяцаў таму. Калі дакладней, то памяшканне на Таганцы з'явілася ў калектыву яшчэ на пачатку мінулага года, але выкарыстоўвалася пераважна ў якасці рэпетыцыйнай базы. Зараз жа там пабудаваная студыя, у якой і праходзіць запіс.

«Нам пашанцавала з акустыкай памяшкання, - распавёў карэспандэнту InterMedia дырэктар гурта Міхіл Талстоў. – Зараз мы працуем над агульным саўндам будучага альбома. Як толькі нам пачне падабацца гучанне інструментаў, можна будзе ўжо казаць пра запіс альбома, а пакуль што мы не спяшаемся».

Не выключана, што ў будучыні студыя «Маши и медведей» будзе аддавацца для запісу іншым калектывам, але пакуль, па словах дырэктара каманды, пра яе камерцыйнае выкарыстанне яны яшчэ не думалі.

Варта адзначыць, што ўжо прыкладна палова новых песень гучыць на канцэртах «Маши и медведей». Наведвальнікам канцэртаў знаёмыя такія кампазіцыі, як «Рыбак и рыбка», «Голова», «Правдивая» і інш., якія трапяць на будучы альбом.

Фота: hotres.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі