Машыны будуць эвакуіраваць па V.I.P.-коштах – за 150 тысяч
Мінскія ДАІшнікі дамовіліся з таемнай камерцыйнай фірмай, якая будзе займацца эвакуацыяй машын з месцаў няправільнай паркоўкі па коштах, вышэйшых у 15 разоў за кошты “міліцэйскіх” эвакуатараў. І выкупляць машыны кіроўцам давядзецца не са штрафстаянак, а ў гэтай жа фірмы. Вось ужо на працягу некалькіх дзён мінская ДАІ праводзіць акцыю “Паркоўка”. Штодня 4-5 эвакуатараў у суправаджэнні інспектараў ДАІ прыязджаюць у цэнтр сталіцы і планамерна пачынаюць яго расчышчаць ад няправільна прыпаркаваных машын. Як паведаміла Еўрарадыё кіраўніца аддзела прапаганды і агітацыі ДАІ Мінгарвыканкаму Жана Трайно, за дзень яны вывозяць на штрафстаянкі некалькі дзесяткаў машын. А штрафуюць за няправільную паркоўку па некалькі соцень.
Жана Трайно: “У сярэднім штодня каля 200 кіроўцаў прыцягваем да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў паркоўкі і стаянкі. І каля 30-40 машын, якія ствараюць перашкоды для руху транспарту альбо пагрозу бяспецы грамадзян, эвакуіруюцца на ахоўваныя штрафстаянкі”.
Паслуга гэта, зразумела, не бясплатная. Штраф за няправільную паркоўку складае ад 31 да 175 тысяч рублёў. Кошт міліцэйскага эвакуатара – 10 тысяч рублёў. А ў залежнасці ад таго, колькі дзён машына прастаіць на штрафстаянцы, будзе залежаць, на колькі вам яшчэ давядзецца раскашэліцца.
Як паведаміў Еўрарадыё галоўны інжынер УП “Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі” Пётр Пруднікаў, кошт штрафстаянкі не адрозніваецца ад звычайнай і складае 43100 у месяц. Альбо 1430 рублёў у дзень. У любым выпадку, калі браць па максімуме, няправільная паркоўка можа каштаваць кіроўцу да 190-200 тысяч рублёў.
Звычайна акцыі ДАІ абмежаваныя па часе. Гэтая акцыя ніякіх абмежаванняў не мае. Кіраўніца аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ сцвярджае, што праводзіць яе будуць да таго часу, пакуль не прывучаць кіроўцаў паркавацца толькі там, дзе гэта дазволена.
Жана Трайно: “Будзем яе праводзіць да таго моманту, пакуль візуальна мы не пабачым, што парадак у цэнтры горада наведзены. Што кіроўцы пакідаюць свае машыны згодна з правіламі дарожнага руху. Карыстаюцца паркінгамі, а не кідаюць у зоне дзеяння знакаў альбо ў дваровай тэрыторыі”.
Такія дзеянні кіроўцаў супрацоўніца ДАІ называе “прававым нігілізмам”. І спадзяецца, што з часам ДАІшнікі змогуць яго перамагчы. І значную дапамогу ў гэтай перамозе супрацоўнікам ДАІ акажа таемная фірма пад назовам “Служба тэхнічнай дапамогі”. Эвакуатарамі менавіта гэтай фірмы будуць у хуткім часе вывозіць няправільна прыпаркаваныя машыны на штрафстаянкі. Міліцыянеры іх пакуль не бачылі, кажа кіраўніца аддзела агітацыі, але тое, што будуць працаваць з імі, ужо ведаюць.
Жана Трайно: “Яны не ў ДАІ прыбылі. Гэта арганізацыя іх нейкая набыла, і мы сумесна з імі плануем працаваць. Але пакуль іх яшчэ няма”.
Упершыню пра ТАА “Служба тэхнічнага кантролю” некалькі дзён таму пачулі і ў УП “Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі”. Але, па словах галоўнага інжынера Пятра Пруднікава, учора яны падпісалі з імі пагадненне аб прадастаўленні месца на стаянках для эвакуіраваных машын.
Пётр Пруднікаў: “Дамова толькі падпісаная. У панядзелак, здаецца. Паміж нашай арганізацыяй і той, што будзе займацца эвакуацыяй”.
У аўторак афіцыйныя СМІ паведамілі, што новыя эвакуатары будуць прывозіць машыну на штрафстаянку вельмі акуратна і беражліва. І браць за гэта стануць 150 тысяч рублёў. Гэта пры сённяшніх 10 тысячах за “міліцэйскую” эвакуацыю. Нават эвакуатары прадпрыемства “Спас” за транспартаванне машыны бяруць 70 тысяч рублёў. Незалежна ад адлегласці.
Еўрарадыё паспрабавала высветліць, адкуль бяруцца такія расцэнкі. Але знайсці ТАА “Служба тэхнічнай дапамогі” не атрымалася. На дамове, якую падпісала з імі УП “Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі”, указаная толькі адрэса. І ніводнага тэлефона. Няма такой арганізацыі і ні ў адной даведцы Мінска.
Як расказалі Еўрарадыё ў “Спасе”, ні адзін кіроўца не стаў бы карыстацца паслугамі фірмы з такімі расцэнкамі за свае паслугі. Калі б у іх быў выбар. Але не звычайныя кіроўцы выбіраюць, якім эвакуатарам ДАІшнікі будуць вывозіць яго машыну з месца няправільнай паркоўкі на штрафстаянку. Таму давядзецца плаціць столькі, колькі налічаць. З улікам такога кошту эвакуацыі няправільная паркоўка можа выліцца ў суму каля 330 тысяч рублёў.
Больш за тое, па новай дамове кіроўца не можа самастойна забраць машыну са штрафстаянкі. А толькі тады, кажа галоўны інжынер “Аўтастаянак” Пётр Пруднікаў, калі ім дазволіць гэта зрабіць фірма-эвакуатар.
Пётр Пруднікаў: “Яны нам прывезлі, мы прынялі на захоўванне па акце. Потым яны даюць дакумент, што машыну можна аддаць -- і мы яе аддаем”.
Таму колькі машына будзе стаяць на стаянцы, залежыць не ад кіроўцы, а, ізноў-такі, ад эвакуатараў. Яны ж будуць разлічвацца і з УП “Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі” за праведзены на стаянцы час. Па іх тарыфе – 1430 рублёў за дзень. Улічваючы іх расцэнкі на эвакуацыю, не вядома, колькі яны будуць браць за штрафстаянку з кіроўцаў.