Маскоўскае метро будуць будаваць беларусы і азербайджанцы
Маскоўскія будаўнікі з аб'ёмам працы не спраўляюцца.
Таму ўлады расійскай сталіцы стварылі сумесныя прадпрыемствы з кампаніямі з Азербайджана і Беларусі, піша газета "Ведомости".
Па словах выканаўцы абавязкаў намесніка мэра Марата Хуснуліна, фактычна сталічны ўрад мабілізаваў метрабудаўнікоў з усёй СНД. Падрабязнасцяў пры гэтым чыноўнік не ўдакладніў.
На будаўніцтва маскоўскага метро да 2020 года плануецца накіраваць больш за трыльён расійскіх рублёў. Да гэтага тэрміну плануецца пракласці 145,5 км тунэляў, пабудаваць сем электрадэпо і 67 станцый.
Фота — ria.ru