Маскоўская міліцыя адагнала прапуцінскую моладзь ад беларускай амбасады
Прапуцінскія актывісты з арганізацыі “Расія маладая” спрабавалі сарваць пікет каля беларускай амбасады ў Маскве. Нагадаем, сёння там праходзіць дазволеная гарадскімі ўладамі акцыя салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій у Беларусі. Яе арганізавала беларускае зямляцтва і расійскі рух “Абарона”. Дзесяць
актывістаў трымаюць расцяжку з надпісам “Салідарнасць” і партрэты
палітвязняў Змітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча і Аляксандра Казуліна.
15 прадстаўнікоў “Расіі маладой” з правакацыйнымі мэтамі разгарнулі плакат “Аранжавы туман – валі за акіян”, аднак былі адагнаныя ад месца акцыі супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе “Новая газета”.
15 прадстаўнікоў “Расіі маладой” з правакацыйнымі мэтамі разгарнулі плакат “Аранжавы туман – валі за акіян”, аднак былі адагнаныя ад месца акцыі супрацоўнікамі міліцыі, паведамляе “Новая газета”.