Маскоўская паліцыя за суткі затрымала 7 тысяч мігрантаў

Амаль сем тысяч мігрантаў за мінулыя суткі трапілі ў аддзелы паліцыі ў Маскве для праверкі законнасці знаходжання ў Расіі, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу маскоўскай паліцыі.

Усе затрыманыя былі дастаўленыя ў тэрытарыяльныя аддзелы МУС для высвятлення іх асобы і падставаў знаходжання ў Расіі. Таксама іх праверылі да датычнасць да раней здзейсненых злачынстваў.

Гэта не першая аблава за гэты тыдзень. Болей за 450 нелегалаў былі дастаўленыя ў аддзяленні паліцыі ў выніку рэйду, які праводзіўся на паўночным усходзе Масквы ў ноч на 18 кастрычніка. Сярод іх былі і грамадзяне Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі