Маскоўскі Патрыярх мзбіраецца наведаць Мінск і Кіеў

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл паведаміў, што намераны неўзабаве наведаць Мінск і Кіеў. На прэс-канферэнцыі ў Калінінградзе маскоўскі патрыярх адзначыў, што мае ў бліжэйшых планах паездку ва Ўкраіну. Ён не пазначыў дакладных тэрмінаў паездкі ў Кіеў, аднак адзначыў, што яна адбудзецца пасля наведвання Санкт-Пецярбурга.

Пасля Ўкраіны ён збіраецца наведаць Мінск. Беларусь, па словах патрыярха, гэта таксама вельмі важная частка гістарычнай Русі. Патрыярх Кірыл заявіў, што жадаў бы памаліцца разам з набожным беларускім народам.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі