Маскоўскія вуліцы падпішуць на шыльдачках па-беларуску

Як паведамляе kultura.mos.ru, усё гэта адбудзецца ў рамках святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры 24 траўня. Разнамоўныя шыльдачкі на вуліцах дапамогуць масквічам даведацца пра выкарыстанне кірылічнага алфавіту ў іншых краінах. Шыльды можна будзе знайсці на Раждзественцы, Нягліннай, Кузнецкім мосце, у Лаўрушынскім завулку.



Таксама на інфармацыйных тумбах у Маскве размесцяць плакаты з фразамі на славянскіх мовах.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі