Мастак адсудзіў у “Камунаркі” 1700 каробак цукерак
Уладзімір Шаркоў атрымаў 10 мільёнаў за выкарыстанне свайго малюнка на каробцы цукерак. Прыкладна год таму на Камароўскім рынку мастак выпадкова ўбачыў свой малюнак на каробцы цукерак “Камунаркі” — “Шакаладныя купалы”.
“Камунарка” прызнала, што здарыўся “непрыгожы” выпадак. І прапанавала падпісаць ліцэнзійную дамову. Але потым перадумала. І нават усумнілася ў аўтарстве малюнка. Спасылаючыся на тыповасць выявы. Маўляў, вазьміце любую паштоўку ці фатаздымак: у Мінску мала месцаў, якія настолькі пазнавальныя. Менавіта гэта больш за ўсё абурыла мастака, і той звярнуўся ў Вярхоўны суд з патрабаваннем выплаціць 25 мільёнаў рублёў.
Уладзімір Шаркоў: “У перыяд падрыхтоўкі да судовага паседжання я пайшоў насустрач “Камунарцы” і падпісаў з імі дамову, па якой яны мне пералічылі 10 мільёнаў. Але стала пытанне, куды падзець пошліну, якая ужо выплачана ў бюджэт з маёй кішэні, якую “Камунарка” пакуль адмаўляецца кампенсаваць, і суд у гэтым пытанні мне не можа ніяк дапамагчы. Суддзя даў мне зразумець, што я павінен быць удзячным за такое вырашэнне пытання”.
Паводле дамовы з “Камунаркай”, фабрыка мае права вырабіць 100 тысячаў каробак з цукеркамі з малюнкам Уладзіміра Шаркова. Як даведаўся мастак, на сённяшні дзень ужо выраблена крыху больш за 97 тысячаў гэтых каробак. Зразумела, што пракантраляваць колькасць цукерак, якія усё ж такі пойдуць у продаж, будзе вельмі складана. Дый займацца гэтым мастак не збіраецца. Але ж у хуткім часе ў “Камунаркі” могуць з’явіцца новыя апаненты.
Уладзімір Шаркоў: “Ёсць зацікаўленая фірма ў Мінску, якая просіць мяне саступіць ім выключныя аўтарскія правы на гэты малюнак. Я хутчэй за ўсё гэтую прапанову прыму. І потым сітуацыя можа стаць наогул непрадказальнай. Таму што новы ўладальнік аўтарскіх правоў, які можа з’явіцца ў бліжэйшы час, будзе выстаўляць прэтэнзіі да “Камунаркі” ад свайго імя”.
Як паведаміў Еўрарадыё Уладзімір Шаркоў, “Камунарка” сцвярджае, што цукерак зараз у продажы няма, выпуск прыпынены па тэхнічных прычынах. На “Камунарцы” Еўрарадыё атрымала вельмі сухі каментар. Супрацоўнік юрыдычнага аддзелу Віталь паведаміў толькі аб тым, што працяг у справы дакладна будзе:
“Усе пытанні па гэтай справе — камерцыйная таямніца. І мы не хоча даваць ніякіх інтэрв’ю і гаварыць пра гэтае пытанне. Але ж справа яшчэ не закончана, з Шарковым заключана аўтарская дамова”.
У фірмовай краме нам пацвердзілі, што цукерак “Шакаладныя купалы” ў продажы зараз няма.
Дарэчы, калі Еўрарадыё пісала пра пачатак гэтага канфлікту, Уладзімір Шаркоў нават гатовы быў атрымаць кампенсацыю цукеркамі, каб раздаць у дзіцячыя дамы. Маўляў, гэта справа прынцыпу… Куды ж пойдуць гэтыя “непрынцыповыя грошы”?
Уладзімір Шаркоў: “Я іх уклаў ужо. На гэтыя грошы выдадзена серыя маіх кішэнных календароў, якія зараз карыстаюцца попытам у калекцыянераў. 32 віды”.
Тут ужо вам застаецца меркаваць: ці насамрэч гэта было пытанне прынцыпу?…
Фота — www.kommunarka.com