Мастакі правялі аўкцыён на карысць скалечанай сяброўкі

29 сакавіка ў Палацы мастацтва ў рамках мастацкай выставы "Сакавіцкія каты" адбыўся дабрачынны аўкцыён.

Выстаўляліся жывапісныя, графічныя і скульптурныя творы. Вёў аўкцыён кіраўнік міжнароднага аб'яднання мастакоў і мастацтвазнаўцаў "Майстар" Сяргей Крыштаповіч. Сродкі ад продажу пойдуць на лячэнне студэнткі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Галіны Жыжыч, якой пасля аўтакатастрофы неабходныя некалькі аперацый.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі