Мастоўскія ўлады не хочуць спрыяць Еўрапейскаму форуму
Мастоўскія ўлады адмовілі ў памяшканні для правядзення сходу па вылучэнню кандыдатаў на Еўрапейскі форум.
Старшыня мастоўскага райвыканкаму Аляксей Шафарэвіч патлумачыў адмову тым, што ў дзень сходу большасць прадпрыемстваў горада не будзе працаваць, а ў памяшканнях іншых ужо запланаваныя культурна-масавыя мерапрыемствы.
"Нягледзячы на адмову мы плануем падаць заяўку на іншую дату, магчыма, на будні дзень", — сказаў Еўрарадыё сябра Рады руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк.
Нагадаем, што 14 лістапада ў Мінску Рух “За Свабоду” праводзіць Беларускі Еўрапейскі форум. Мерапрыемства ладзіцца з мэтай мабілізацыі прыхільнікаў аб’яднання патэнцыялу беларускіх праеўрапейскіх сілаў, а таксама падтрымкі паўнавартаснага ўдзелу Беларусі ў праграмах еўрапейскага супрацоўніцтва і інтэграцыі. Арганізатары разлічваюць, што агулам ў форуме возьмуць удзел каля тысячы чалавек.