Матацыкліст з Іванаўскага раёна загінуў, парушыўшы ПДР
Трагедыя адбылася ў вёсцы Кублік. 24-гадовы юнак кіраваў матацыклам "Іж-Планета". Пад'ехаўшы да адзінага ў вёсцы скрыжавання, ён вырашыў "праскочыць” перад аўтамабілем "Мэрсэдэс", у якім па галоўнай дарозе ехала 20-гадовая кублічанка. Як паведамілі ў абласным ДАІ, адбыўся ўдар вялікай сілы. Матацыкл урэзаўся ў аўтамабіль. Кіроўца матацыкла, які парушыў правілы, атрымаў шэраг цяжкіх ранаў, ад якіх памёр.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст