Матч "Арсенал" — БАТЭ перанесены
Матч 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы "Арсенал" — БАТЭ перанесены. Замест 20 лютага 2019-га ён пройдзе ў Лондане 21 лютага. УЕФА былі ўлічаны патрабаванні фанатаў англійскага клуба. Паядынак пачнецца ў 17:55 (у 20:55 паводле беларускага часу).
Першы матч пройдзе 14 лютага на "Барысаў-Арэне".
Лёсаванне 1/16 фіналу адбылося 17 снежня ў Ньёне. БАТЭ дастаўся моцны сапернік, з якім летась давялося згуляць у групе Лігі Еўропы, былі два паражэнні — 2:4 (дома) і 0:6 (у гасцях).