Матч паміж Азаранка і Серэнай Уільямс пакажуць у жывым эфіры
Раней беларуска перамагла старэйшую сястру сваёй саперніцы.
Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер займае 31-ы радок сусветнага рэйтынгу, у трэцім крузе турніра ў Мадрыдзе сёння сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс, першай ракеткай свету.
Напярэдадні беларуска абыграла харватку Айлу Тамлянавіч (61-ы нумар у рэйтынгу) — 6:3, 6:3, а ў першым крузе Азаранка выбіла з барацьбы Венус Уільямс, старэйшую сястру Серэны Уільямс.
Гэта будзе 18-ы очны матч паміж Азаранкай і Уільямс-малодшай. Лік асабістых сустрэчаў на карысць амерыканскай тэнісісткі — 14:3.
Сёння, 6 траўня паядынак беларускі з найлепшай тэнісісткай планеты можна будзе паглядзець у жывым эфіры тэлеканала “Беларусь 5”, прыкладны час пачатку матча — 13.30.
Фота з архіву