Матч паміж “Хімікам-СКА” и “Металургам” не адбыўся

На хакейным чэмпіянаце краіны 4 студзеня пачаліся гульні другой часткі першага этапу. Першая пяцёрка каманд па выніках двухколавага турніру вызначыць пераможцу і прызёраў рэгулярнага першынства, другая — астатніх траіх удзельнікаў плэй-оф.



У першая пяцёркі адбыўся толькі адзін матч: “Гомель” — “Нёман” (2:5). Такім чынам, гродзенцы вярнуліся ў лідары. А вось наваполацкі “Хімік-СКА” і жлобінскі “Металург” не сустрэліся: напярэдадні ў распранальні навапалачан адбыўся пажар, у выніку чаго была пашкоджаная мэбля і абсталяванне. Таму клуб просіць Федэрацыю хакея перанесці гульню на пазнейшы час.



У другой пяцёрцы “Магілёў” прайграў “Брэсту” — 1:2, а “Віцебск” выйграў у авертайме ў “Ліды” — 6:5.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі