Матч зорак КХЛ у "Мінск-Арэне": каманда Ягра перамагла дружыну Яшына
Каманда Яраміра Ягра атрымала перамогу над камандай Аляксея Яшына ў матчы зорак Кантынентальнай хакейнай лігі, які прайшоў 30 студзеня на 15-тысячнай "Мінск-Арэне" пры амаль поўных трыбунах. Лік — 11:8 (4:1, 3:5, 4:2).
БелаПАН нагадвае, што ў матчы прымалі ўдзел трое мінскіх дынамаўцаў — варатар Андрэй Мезін (за каманду Яшына, выйшаў на пляцоўку на 32-й хвіліне пры ліку 6:2), нападаючыя Віле Пелтанен і Джэф Плат (за каманду Ягра). Пелтанен закінуў шайбу і зрабіў дзве галявых перадачы.