Матчу Кубка Дэвіса ў Мінску перашкодзіў дождж

19 ліпеня з-за дажджу была адмененая парная гульня матчу Кубка Дэвіса паміж камандамі Беларусі і Польшчы, што праходзіць на адкрытым корце мінскага Палаца тэнісу. Сёння павінен быў адбыцца паядынак беларусаў Максіма Мірнага і Уладзіміра Ваўчкова з палякамі Марыюшам Фірстэнбергам і Марцінам Маткоўскім.

Пачатак сустрэчы было запланаваны на 11.00. Аднак з-за дажджу і боязі, што спартоўцы могуць атрымаць траўмы на слізкім пакрыцці корта, галоўны суддзя спаборніцтваў перанёс пачатак гульні на 14.30. Да прызначанага часу надвор'е палепшылася, пакрыццё прасушылі, але калі спартоўцы вышлі на корт, дождж пайшоў з новай сілай. У выніку паядынак ізноў некалькі разоў адкладалі. Бліжэй да канца дня было прынята рашэнне аб пераносе гульні на 20 ліпеня. Гэтым разам, калі нічога не перашкодзіць, яна пачнецца ў 9.00.

20 ліпеня таксама плануецца правядзенне двух адзінкавых паядынкаў з удзелам Максіма Мірнага і Міхала Пжысежнага, Уладзіміра Ваўчкова і Ежы Яновіча.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі