Майкл Дуглас наведаў любімую кавярную Хэменгуэя
Вядомы галівудскі акцёр Майкл Дуглас здзейсніў нечаканую вандроўку на Кубу, — паведамляе Cubadebate. Пра мэту вандроўкі Дугласа нічога не вядома, сцвярджаецца, што Дуглас наведаў некалькі памятных месцаў, у тым ліку закусачную"El Floridita", якую любіў наведваць Эрнэст Хэмінгуэй.
Таксама Дуглас пазнаёміўся са славутымі месцамі Гаваны і паназіраў за працэсам вырабу кубінскіх сігар на адной з тытунёвых фабрык.
Варта заўважыць, што вольныя наведванні Кубы амерыканскімі грамадзянамі, якія не маюць радні на востраве, забароненыя. Для вандроўкі амерыканцам патрэбны адмысловы дазвол дзяржаўнага дэпартамента. Ці атрымаў Дуглас падобны дазвол, не паведамляецца.
Нагадаем, што нядаўна востраў Свабоды ў якасці журналіста выдання Vanity Fair, наведаў акцёр Шон Пэн з намерам узяць інтэрв’ю ў Фідэля Кастра.
Фота: www.cigarsonline.ru