Майкл Джэксан пакінуў песень на 10 новых альбомаў
Прыхільнікаў Майкла Джэксана (Michael Jackson) чакаюць дзесяць пасмяротных альбомаў іх куміра. Кампанія Sony BMG падпісала дамову з спадкаемцамі творчай маёмасці
поп-зоркі на выпуск нявыдадзеных песень. Гэта дамова стала найбуйнешай
у гісторыі дзейнасці лэйбла: сума кантракту склала 200 мільёнаў
долараў.
Дамова распаўсюджваецца на 10 рэлізаў, якія могуць быць выдадзены на працягу наступных сямі гадоў. Акрамя таго, пры выкананні вызначаных умоваў сума можа вырасці да 250 мільёнаў долараў.
Sony BMG спадзяецца на рэкордныя аб'ёмы продажу нявыдадзенага матэрыялу Джэксана, абапіраючыся на тое, што толькі за некалькі месяцаў пасля смерці музыкі 25 чэрвеня 2009-га лэйбл прадаў 31 мільён яго дыскаў.
У той жа час спадкаемцы Майкла змогуць дзякуючы гэтаму кантракту выплаціць велізарныя запазычанасці, пакінутыя пасля смерці спевака. Што да складу будучых альбомаў, то, як запэўніваюць прадстаўнікі Sony, Джэксан пакінуў пасля сябе дзясяткі новых песень і новых версій старых хітоў. Акрамя таго, у архівах спевака знайшліся сумесныя трэкі з іншымі музыкамі, напрыклад, з Лені Кравіцам (Lenny Kravitz).
Адным з дзесяці будучых дыскаў стане саўндтрэк да выдадзенага ў канцы мінулага году фільма “This Is It”. Нагадаем, у гэты фільм увайшлі здымкі з рэпетыцый аднайменнага камбэк-шоў, канцэрты якога павінныя былі адбыцца ў Лондане.
Фота: dnvibe.wordpress.com