Майкла Джэксана натхніў Прынс

Майкл Джэксан вырашыў выступіць у наступным годзе ў Лондане з серыяй канцэртаў. Паводле паведамлення InterMedia, амерыканскі выканаўца ўжо нібыта вядзе перамовы з прамоўтэрскай кампаніяй AEG Live з нагоды арганізацыі канцэртаў, з дапамогай якіх ён мог бы зарабіць грошай і часткова раздаць свае пазыкі, якія зараз складаюць 325 мільёнаў долараў.

Джэксан, паводле словаў кампетэнтнай крыніцы, быў так моцна ўражаны поспехам свайго калегі Прынса, які даў 21 канцэрт на сцэне O2 Arena гэтым летам, што вырашыў і сам зрабіць штосьці падобнае.

Дадам, што прадстаўнікі кампаніі AEG Live адмовіліся пацвярджаць або аспрэчваць гэтую інфармацыю.

Яны расказалі толькі, што зарэзервавалі стадыён на два дні ў чацвёртым квартале 2008 года.

Фота: cheonghei.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі