Майклу Джэксану - Нобелеўскую ўзнагароду

Фаны Майкла Джэксана (Michael Jackson) пачалі кампанію па вылучэнні поп-караля ў спіс лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру.  На днях у інтэрнэце была змешчаная адпаведная петыцыя, пад якой ужо паставілі свае подпісы больш за 15 тысяч прыхільнікаў выканаўцы. Да таго ж арганізатары кампаніі перакананыя, што яны збяруць не менш за 100 тысяч подпісаў у падтрымку кандыдатуры Джэксана.

У якасці аргументацыі прасоўвання спевака ў лаўрэаты прэміі фаны Джэксана называюць яго гуманітарныя і дабрачынныя праекты. Нагадаем, што музыка быў нават занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як філантроп, які падтрымлівае найвялікшую колькасць разнастайных фондаў — 39.

Звычайна намінантаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі вызначае адмысловая калегія, у якую ўваходзяць былыя ўладальнікі прэмій і прафесіяналы ў розных галінах. Аднак фаны Джэксана спадзяюцца, што ў іх атрымаецца прыцягнуць увагу сяброў калегіі і пераканаць іх у тым, што Майкл годны атрымаць узнагароду.

Калі Джэксан усё ж трапіць у спіс прэтэндэнтаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі, ён стане трэцім прадстаўніком музычнага свету, які атрымаў гэту ўзнагароду. У мінулым на прэмію намінаваліся такія людзі як Боб Дылан (Bob Dylan) і Бона (Bono) з U2.

Фота: dnvibe.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі