Майстар-клас высокага кандытарскага майстэрства дадуць у Мінску італьянцы

16 сакавіка ў Мінску ўпершыню пройдуць "прэзентацыя, дэгустацыя і майстар-клас высокага італьянскага мастацтва кандытарскага майстэрства ў Беларусі". Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на амбасадара Італьянскай канфедэрацыі кандытараў ва Ўсходняй Еўропе Рэната Кучынота, уладальніка зарэгістраванага ў Беларусі прадпрыемства "Кучынота Груп". Па яго словах, мэта мерапрыемства — прадставіць новую для беларусаў стратэгію вытворчасці кандытарскай прадукцыі. Да ўдзелу запрошаны кіраўнікі і галоўныя тэхнолагі беларускіх кандытарскіх прадпрыемстваў.

Майстар-клас будзе праводзіць віцэ-прэзідэнт Італьянскай канфедэрацыі кандытараў. Арганізатары пакажуць працэс падрыхтоўкі 10 ласункаў, абраных з улікам смакавых прыхільнасцяў беларускага народа і традыцый па вытворчасці салодкай прадукцыі. Адмысловая ўвага будзе надавацца выкарыстанню ў іх вытворчасці недарагіх мясцовых інгрэдыентаў, бо мэта гэтага праекта — дапамагчы краіне пашырыць асартымент і палепшыць уласную вытворчасць кандытарскай прадукцыі, каб пазбегнуць імпарту яе з-за мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі