“МАЗ” адмовіў антыкамуністычнаму форуму ў памяшканні

Палац культуры “МАЗ” адмовіў у прадастаўленні памяшкання для правядзення Форуму “У будучыню – без камунізму”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня аргкамітэту па правядзенні мерапрыемства Алесь Міхалевіч, на імя якога 25 кастрычніка прыйшоў адпаведны ліст.

“Афіцыйная прычына ў тым, што ў гэты дзень памяшканне занятае. Цяпер мы шукаем іншае памяшканне. На жаль, раўназначнага памяшкання па велічыні мы не знойдзем, але будзем праводзіць у любым выпадку ў іншым памяшканні”.

Нагадаем, у пачатку лістапада ў Мінску адбудзецца міжнародная сустрэча прадстаўнікоў камуністычных партый.

У адказ на гэта па ініцыятыве грамадска-палітычных лідэраў створаны аргкамітэт па правядзенні антыкамуністычнага Форуму, у склад якога ўвайшлі палітык Павел Севярынец, вядомы даследчык тэмы камуністычных рэпрэсій Ігар Кузняцоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Форум запланаваны на 3 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі