Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод рыхтуецца да поўнага спынення
Чаму рамонт будзе адбывацца цяпер, не тлумачыцца / vk.com/mzrnpz
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод рыхтуецца да поўнага спынення. На прадпрыемстве анансуюць "вялікую рамонтную кампанію", падчас якой "практычна ўсе вытворчыя аб'екты будуць спынены". А пакуль яно "працягвае працаваць у нармальным тэхналагічным рэжыме, засвойваючы планавыя аб'ёмы вуглевадароднай сыравіны".
Чаму рамонт будзе адбывацца цяпер, не тлумачыцца. Кіраўніцтва прадпрыемства "нацэльвае начальнікаў цэхаў і вытворчасцяў на пастаянны кантроль за працай падрадных арганізацый падчас правядзення капрамонту і асаблівую ўвагу звяртае на якасць выконваемых працаў".
З аднаго боку, спыненне НПЗ падчас дзеяння санкцый і праблем са збытам прадукцыі (нягледзячы на разнастайныя спробы іх абыходзіць), можна зразумець. Але адбываецца гэта і падчас вайны ва Украіне, а Мазыр знаходзіцца недалёка ад мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.