Мазырскі НПЗ: праблемаў з перапрацоўкай венесуэльскай нафты не будзе
Тэхналагічных праблемаў з перапрацоўкай венесуэльскай нафты ў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода не ўзнікне, заявіў генеральны дырэктар прадпрыемства Анатоль Купрыянаў. Нагадаем, сёння раніцай у Мазыр з Украіны прыбыў першы цягнік з венесуэльскай нафтай. Больш за паўсотні цыстэрнаў з 4,5 тысячамі тон нафты гатунку "Санта-Барбара" паступілі на мясцовы нафтаперапрацоўчы завод, дзе ў панядзелак пачнецца яе перапрацоўка.
Гендырэктар адзначыў, што завод атрымае прыбытак толькі за паслугі па перапрацоўцы венесуэльскай нафты. Паводле яго слоў, аплачвае транзіт, кошт перапрацоўкі і будзе займацца рэалізацыяй гатовай прадукцыі "Беларуская нафтавая кампанія", інфармуе БЕЛТА.