Мецэнат ператварыў стары рэстаран "Мінск" у цэнтр усходнегерманскага мастацтва

Так выглядаў рэстаран "Мінск" у мінулым стагоддзі / Heidemaria-Milkert
Так выглядаў рэстаран "Мінск" у мінулым стагоддзі / Heidemaria-Milkert

Былы будынак рэстарана “Мінск” у нямецкім горадзе Постдам стала музеем усходнегерманскага мастацтва, піша Deutsche Welle.

Пасля падання Берлінскай сцяны ў 1989 годзе будынак рэстарана апынуўся нікому не патрэбным. І тры гады назад нямецкі мецэнат Хаса Платнер выкупіў у горада пляцоўку зямлі разам з будынкам.

“Часткі рэканструяванага будынка, у тым ліку шырокая вітая лесвіца, напамінаюць стары мінскі рэстаран. Кафэ з вялікімі панарамнымі вокнамі на верхнім паверсе запрашае наведнікаў затрымацца перад ці пасля прагляду экспазіцыі”, — так апісвае выданне адрэстаўраваны рэстаран.

Журналіст мясцовай газеты Berliner Zeitung успамінае, што некалі “Мінск” быў адным з тыповых “нацыянальных” рэстаранаў, якія адкрываліся ў 1970-я гады ў шмат якіх гарадах ГДР. Прыкладам, у Лейпцыгу быў рэстаран “Кіеў”, у Берліне — “Масква”. Постдам і Мінск былі гарадамі-пабрацімамі, таму тут і адкрыўся “Мінск”. У меню былі традыцыйныя беларускія стравы.

Для стварэння інтэр'ера рэстарана тады выкарысталі матэрыялы, прывезеныя з Беларусі. Але цяпер інтэр'еры тут сучасныя. Некалі гэты будынак упрыгожвала мазаістае пано, што адсылала да беларускай вышыванкі, але і яно знікла. Назву таксама некалькі перайначылі, цяпер гэта не рэстаран “Мінск”, а “Мінскі дом мастацтва ў Постдаме”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі