Медвыцвярэзнікі цяпер пад кантролем відэакамераў і белых халатаў
Медыцынскія выцвярэзнікі, якія працуюць у Беларусі, цалкам абсталяваныя тэхнічнымі сродкамі кантролю, а іх супрацоўнікі павінны працаваць у белых халатах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Віцебску начальнік аддзела арганізацыі працы адмысловых устаноў МУС Беларусі Вадзім Рошчын. Сістэмы відэаназірання ў медвыцвярэзніках ажыццяўляюць кантроль як за працай супрацоўнікаў міліцыі, так і за грамадзянамі, змешчанымі ў спецустанову. Гэта дапамагае вырашыць большасць пытанняў пры магчымых прэтэнзіях наведвальнікаў да дзеянняў персаналу ўстаноў, адзначыў Вадзім Рошчын. У выпадку ўзнікнення канфлікту грамадзянін мае права звярнуцца да кіраўніка медвыцвярэзніка і азнаёміцца з відэазапісам свайго знаходжання ва ўстанове, пасля чаго канфлікт вычэрпваецца.
Для прафілактыкі канфліктных сітуацый кіраўніцтва МУС прыняло таксама рашэнне аб неабходнасці нясення службы ў медвыцвярэзніках міліцыянерамі ў белых халатах. Асноўны кантынгент спецустаноў - грамадзяне, якія знаходзіліся ў грамадскіх месцах п'янымі і, як правіла, не вылучаліся ўзорнымі паводзінамі. Пры гэтым выгляд міліцэйскай формы выклікае ў іх часцяком неадэкватную рэакцыю. Увядзенне белых халатаў у якасці працоўнай адзежы супрацоўнікаў медвыцвярэзнікаў павінна зняць патэнцыйныя праблемы пры зносінах з нецвярозымі грамадзянамі, лічыць Вадзім Рошчын
У цяперашні час у Беларусі дзейнічае 26 медвыцвярэзнікаў, іх праца была адноўленая ў 2004 годзе.
БЕЛТА