Медыкі не ведаюць, ці вялікія шанцы выжыць у пацярпелых пінчукоў
Шэсць пацярпелых падчас выбуху на "Пінскдрэве" знаходзяцца ў рэанімацыі мінскага апёкавага цэнтру. Іх стан вельмі цяжкі. Яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў агульным дарослым апёкавым аддзяленні, адзін - у аддзяленні штучнай ныркі. Агулам у Мінску – 9 чалавек. У пацярпелых вельмі глыбокія апёкі, распавёў Еўрарадыё намеснік галоўнага лекара Ігар Шыманскі. Шыманскі: "Хто знаходзіцца ў рэанімацыі - вельмі цяжкія хворыя. Цяжка сказаць, якія шанцы. Траўмы вельмі цяжкія, глыбокія апёкі, таму штосьці прагназаваць загадзя вельмі складана. Ва ўсіх, хто ў рэанімацыйным аддзяленні, апёкі звыш за 50% паверхні цела".
Нагадаем, выбух на "Пінскдрэве" забраў жыцці ўжо пяці чалавек. Прычым двое з іх памёрлі ў лякарнях увечары 28 кастрычніка.
Нагадаем, з нагоды выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці расследуе крымінальную справу за парушэнне правілаў бяспекі на вубухованебяспечных прадпрыемствах. У абласной пракуратуры карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што падазроных пакуль не знайшлі, вядзецца праверка, на месцы аварыі працуюць эксперты.