Мэл Гібсан здыме апошні фільм

Фільм пра вікінгаў, які Мэл Гібсан марыў зняць яшчэ ў юнацтве, стане яго апошнім рэжысёрскім праектам. Пра гэта сам Гібсан распавёў у інтэрв'ю газеце LA Times.  "Гэта быў першы фільм, які я хацеў зняць. Я марыў пра такі праект з падлеткавага ўзросту, і думаю, што гэта будзе апошняя карціна, пастаноўкай якой я займуся. Калі яна будзе скончаная, я, верагодна, адчую, што рэалізаваў усе свае задумы", - сказаў рэжысёр.

Па словах Гібсана, ён не можа ўзгадаць ніводнага сапраўды ўдалага фільма пра вікінгаў. "У гісторыі кіно не было добрага фільма пра гэтую эпоху, ва ўсялякім разе я такога не бачыў. Але, думаю, што мы рухаемся ў правільным накірунку і прыдумалі цікавы сюжэт. Складаней усяго зрабіць гэтых хлопцаў сімпатычнымі, таму што ў рэчаіснасці яны былі сапраўднымі монстрамі", - дадаў Гібсан.

Раней ён сцвярджаў, што ў карціне частка герояў будзе размаўляць на старажытнаскандынаўскай. "Мы паспрабуем паказаць гледачам усё, што адбывалася ў той час з максімальна магчымай дэталізацыяй", - казаў Мэл Гібсан.

Галоўную ролю ў безназоўным пакуль фільме павінен выканаць Леанарда ды Капрыё, любоў якога да культуры скандынаўскіх народаў агульнавядомая. Сцэнарам займаецца Ўільям Монахан, з якім ды Капрыё супрацоўнічаў падчас працы над "Адступнікамі".

Здымкі павінны пачацца ўвосень 2010 года.

Фота: thepioneerwoman.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі