Меліта Станюта заняла 3-е месца ў фінале Гран-пры ў Берліне
У Берліне ў фінале Гран-пры па мастацкай гімнастыцы 28 лістапада завяршыліся спаборніцтвы ў шматбор'і. Беларуска Меліціна Станюта замкнула тройку прызёраў — 110,163 бала, паведамляе "Прессбол". Перамогу атрымала алімпійская чэмпіёнка Яўгенія Канаева (Расія) — 115,213 бала. Другі вынік паказала яе суайчынніца Дар'я Кандакова — 112,297.