Менцюка хутка выдадуць у Беларусь, а яго жонцы прад'явілі абвінавачванне
Рамана Менцюка, які ў сакавіку тараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе Мінск-Мікашэвічы, а пасля хаваўся ў Расіі, у бліжэйшы час выдадуць Беларусі. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. Затрымка можа быць толькі ў тым выпадку, калі Мянцюк паспрабуе абскардзіць рашэнне аб экстрадыцыі з Расіі.
Тым часам яго жонцы, Вользе Мянцюк, якая знаходзіцца ў Мінску, прад'яўленае абвінавачанне, з яе ўзятая падпіска аб нявыездзе. Яна абвінавачваецца ў допуску да кіравання транспартным сродкам асобы, якая не мела права кіравання і знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Вользе Мянцюк пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Інтэрфакс