Меркаваны забойца расійскай журналісткі Ганны Паліткоўскай затрыманы

У Маскве затрыманы былы кіраўнік аднаго з раёнаў Чачні Шаміль Бураеў. Яго падазраюць у забойстве журналісткі Ганны Паліткоўскай. Пра гэта сёння раніцай са спасылкай на надзейныя крыніцы паведамілі расійскія СМІ. Паводле іх інфармацыі, Бураеў быў арыштаваны 13 верасня. Супраць яго высунутыя абвінавачанні за забойства і саўдзел у злачынстве.

Сваякі Бураева пацвердзілі факт яго затрымання, паведамляе “Інтэрфакс”. Прадстаўнікі праваахоўных органаў пакуль ніяк не каментуюць затрыманне Бураева.

Нагадаем, Аглядальнік "Новай газеты" Ганна Політкоўская была забітая ў пад'ездзе свайго дома ў Маскве 7 кастрычніка мінулага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі