Меркель, Пуцін і Макрон паснедалі разам і пагутарылі пра Украіну

Меркель, Пуцін і Макрон паснедалі разам і пагутарылі пра Украіну

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у другі дзень працы саміту G20 правялі сумесны сняданак. Як паведамляе прэс-служба Крамля, падчас гэтай сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне і шляхі яе ўрэгулявання.

Афіцыйны прадстаўнік ураду ФРГ у сваю чаргу паведаміў, што кіраўнікі дзяржаў — удзельнікаў “нармандскага фармату” пацвердзілі неабходнасць датрымання перамір’я на ўсходзе Украіны, інфармуе “Нямецкая хваля”.

У першы дзень саміту Пуцін сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і таксама абмяркоўваў украінскую сітуацыю. Апроч таго, бакі дамовіліся аб перамір’і ў Сірыі, якое павінна пачацца апоўдні 9 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі