Metallica атрымала ўзнагароду за натхненне
Metallica, Rage Against The Machine і 30 Seconds To Mars сталі галоўнымі пераможцамі цырымоніі Kerrang! Awards, якая днямі прайшла ў Лондане.
Ветэраны металу атрымалі ўзнагароду «За натхненне» (Inspiration Award), якой арганізатары цырымоніі адзначылі неацэнны ўнёсак гурта ў развіццё цяжкай музыкі.
Паводле словаў галоўнага рэдактара часопіса Kerrang! Пола Брэнігана, Metallica «раз і назаўжды змянілі выгляд сусветнага хэві-метала. І кожны артыст, які зараз прысутнічае ў зале, адчуў уплыў гэтага калектыву і яго класічных альбомаў».
Бубнач Metallica Ларс Ульрых адказаў на гэта, маўляў, «у залі прысутнічае вельмі шмат людзей, якія натхнялі і падтрымлівалі калектыў, за што ім вялікі дзякуй».
Што датычыцца ўз'яднанага Rage Against The Machine, то яны былі ўнесеныя ў сімвалічную Залу Славы Kerrang!, куды маюць права ўвайсці толькі самыя ўплывовыя гурты цяжкага року – такія як AC/DC і Judas Priest.
Яшчэ адну адмысловую ўзнагароду — Icon Award — атрымалі Slipknot.
Заслугі брытанцаў Def Leppard у «песнебудоўлі» былі адзначаныя прэміяй «Класічныя сонграйтэры».
Дзве «планавыя» ўзнагароды – «Лепшы інтэрнацыянальны гурт» і аўтары «Лепшага сінгла года» — забралі 30 Seconds To Mars.
Прыз Kerrang! за лепшы альбом дастаўся амерыканскім рокерам Avenged Sevenfold, у той час, як іх суайчыннікі Machine Head былі названыя «Лепшым канцэртным калектывам году».
Трэба дадаць, што намінанты і лаўрэаты Kerrang! Awards традыцыйна вызначаюцца шляхам галасавання чытачоў часопіса Kerrang! — аднаго з самых уплывовых выданняў у свеце цяжкай музыкі.
Фота: deanhimself.wrzuta.pl