Metallica прыедзе ў Маскву на цягніку

Ад вывяржэння ісландскага вулкана Эяфьятлаёкудль пакутуюць не толькі турысты і жыхары Еўропы, але і аматары добрай музыкі.
Шматлікія канцэрты былі адмененыя з-за немагчымасці музыкаў працягнуць гастролі. Але легендарныя рокеры Metallica знайшлі выйсце з сітуацыі і не збіраюцца прымушаць сваіх прыхільнікаў хвалявацца.

Вывяржэнне ісландскага вулкана заспела гурт у Осла, дзе музыкі далі 2 канцэрты ў межах тура “World Magnetic Tour”. Наступным па плане быў канцэрт у Рызе, куды музыкам натуральна давялося дабірацца на перакладных. За Рыгай быў Талін, далей – Вільнюс, адкуль Metallica накіруюцца ў Расію.

Па словах старшыні кампаніі-арганізатара канцэртаў Уладзіміра Зубіцкага, ужо вядома, што, нягледзячы на небывалы ажыятаж, у музыкаў атрымалася дастаць квіткі на цягнік.

Усё неабходнае для шоў абсталяванне, як і планавалася, прывязуць у Маскву з Вільнюса на 50 грузавіках. Так што прыхільнікам гурта Metallica, якія з нецярпеннем чакаюць прыезду сваіх куміраў, можна не баяцца - канцэрт, як і планавалася, адбудзецца 24 і 25 красавіка ў маскоўскім СК “Олимпийский”.

Фота: zmemusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі