Метрапалітэн уводзіць ліміт на колькасць паездак

Мінскі метрапалітэн з 1 красавіка ўводзіць ліміт на колькасць паездак па праязных на пластыкавых картках з магнітнай паласой. На прадпрыемстве растлумачылі, што такія захады прымаюцца ў сувязі з праведзенай мадэрнізацыяй аўтаматызаванай сістэмы кантролю аплаты праезду, дзякуючы чаму з'явілася тэхнічная магчымасць рэгістрацыі ўсіх паездак на працягу тэрміна дзеяння праязнога.

Такім чынам, з 1 красавіка пасажыр па месячным шматразовым праязным квітку на пластыкавай карце зможа праехаць не больш за 120 разоў на працягу тэрміна дзеяння, а па дэкадным - не больш за 42 разы, а фактычна пасажыр аплачвае па поўным тарыфе адпаведна 44 і 15 паездак.

Пасля выкарыстання дадзенай колькасці паездак, незалежна ад тэрміну дзеяння, праязны больш не прымаецца турнікетамі


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі