Межы Беларусі ахоўваюць сабакі новай пароды

У Беларусі выведзеная новая пародная лінія сабак для памежнай службы. Гэта адбылося дзякуючы супрацы кіналагічнага цэнтра органаў памежнай службы ў Смаргоні і Віцебскай ветэрынарнай акадэміі. Першае пакаленне было атрыманае ад скрыжавання нямецкай аўчаркі з бельгійскай, паведамляе “БелТА”. Такія сабакі ўжо нясуць службу на дзяржаўнай мяжы.

Зараз адмыслоўцы працуюць з другім пакаленнем сабак, каб вызначыць, куды далей ісці ў вывядзенні пароды: у напрамку бельгійскай ці нямецкай аўчаркі. Гэта залежыць ад таго, якія працоўныя якасці будуць найбольш яскрава выяўленыя ў гэтага пакалення.

Працоўная назза новай пароды — мікс. Тэмперамент — сангвінік. Сабакі валодаюць моцным імунітэтам і хутчэй за нямецкіх аўчарак паддаюцца дрэсіроўцы, распавядае газета "Рэспубліка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі